У “спіс экстрэмістаў” унесена яшчэ 13 чалавек (дапоўнена)
29 снежня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 29 снежня ўнесла яшчэ 13 чалавек у пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, цяпер у ім 3.654 прозвішчы, сведчыць абноўлены дакумент на сайце МУС.
Сярод іх былыя палітвязні — 40-гадовая Сняжана Цадава і 32-гадовы Андрэй Марціновіч.
Цадава была затрыманая ў жніўні 2023 года паводле арт. 130 КК (распальванне <…> варожасці альбо варажнечы) за негатыўнае выказванне ў дачыненні да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі (яна апублікавала ў “ЦікТоку” відэазапіс канфлікту паміж яе дачкой і супрацоўнікам ДАІ). У выніку разбіральніцтва, якое пачалося напрыканцы лістапада, Гомельскі абласны суд прыгаварыў яе да 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і адразу ж вызваліў, бо быў залічаны тэрмін знаходжання пад вартай у следчым ізалятары.
Марціновіч 8 снежня прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
У спіс таксама ўнесены 26-гадовы жыхар Мінска Яўген Філіповіч, асуджаны на 2,5 гады ў ПУАТ. 6 снежня Гродзенскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у “фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” у рамках старой рэдакцыі Крымінальнага кодэкса (арт. 3612; зараз гэта артыкул аб “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”).
Таксама ў “спіс экстрэмістаў” дададзены Юрый і Анастасія Макушык (абодва 1990 года нараджэння), якія, верагодна, з’яўляюцца мужам і жонкай. Яны асуджаныя паводле арт. 342 КК, судзімасць не пагашана, адзначае МУС.
Згодна з заканадаўствам, фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка