Лукашэнка зацвердзіў заканадаўчыя папраўкі з “падаткам на багацце”
30 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон № 327-З ад 27 снежня “Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання”.
Дакумент, прыняты Палатай прадстаўнікоў 29 лістапада і ўхвалены Саветам Рэспублікі 13 снежня, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 снежня.
Сярод іншага папраўкі ўводзяць так званы “падатак на багацце” — павялічваюць з 13 да 25% падаходны падатак для фізічных асоб, чые сукупныя даходы за падатковы перыяд перавысілі 200.000 рублёў. Гаворка пра даходы, атрыманыя падаткаплацельшчыкам “ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, на падставе працоўных дагавораў, а таксама на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з’яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці”.
Такім чынам, падвышаная стаўка падаходнага падатку закране фізічныя асобы, якія атрымліваюць штомесяц больш за 16.667 рублёў (каля 5.245 долараў па актуальным курсе Нацбанка).
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максім Ермаловіч у эфіры беларускага тэлебачання 19 кастрычніка заявіў, што 25%-ная стаўка будзе прымяняцца толькі да перавышэння гадавой сумы даходаў. “Калі сума складзе 210 тысяч, падаткаплацельшчыку будзе неабходна заплаціць падатак па павышанай стаўцы з 10 тысяч, пры гэтым з 200 тысяч падатак будзе выплачвацца па стандартнай стаўцы 13%”, — патлумачыў чыноўнік.
На яго думку, прагрэсіўная шкала падаткаабкладання не з’яўляецца жорсткай, “будзе працаваць лепш, чым любыя іншыя спосабы кантролю з боку падатковых органаў” і не справакуе спробаў бізнесу і грамадзян абыходзіць падвышаныя падаткі.
Зацверджаныя папраўкі таксама ўводзяць штогадовую індэксацыю стаўкі асобных падаткаў з улікам інфляцыі; павялічвае стаўку падатку на прыбытак для высокарэнтабельных арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці з 20 да 25% пры атрыманні прыбытку звыш 25 млн рублёў на год; падвышае да 30% падаходны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў з сукупным прыбыткам ад 500.000 рублёў ды інш.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

