У сейме і сенаце Польшчы плануецца стварыць асобныя групы “За дэмакратычную Беларусь” — Лябедзька

4 студзеня, Позірк. У бліжэйшыя дні абедзве палаты заканадаўчага органа Польшчы могуць заявіць пра стварэнне асобных груп “За дэмакратычную Беларусь”, паведамляе “Парламенцкі канал” са спасылкай на дарадцу Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзьку.
Новы склад польскага парламента быў абраны ў кастрычніку 2023 года, першыя сесіі ніжняй і верхняй палаты — сейма і сената адпаведна — прайшлі 13 лістапада.
Разам з тым, паводле слоў Лябедзькі, рэгулярныя сесіі сейма і сената праходзяць у розны час, а для дэмакратычных сіл важна, каб парламентарыі, “заражаныя вірусам беларускасці, <…> абавязкова працавалі па беларускім парадку дня”.
Дарадца Ціханоўскай падкрэсліў, што Польшча з’яўляецца “адным з найважнейшых складнікаў міжнароднай кааліцыі па Беларусі”. “Чым больш польскіх палітыкаў будуць займацца беларускім кейсам, тым больш эфектыўнай будзе наша сумесная праца”, — адзначыў ён.
Агульная група “За дэмакратычную Беларусь” у парламенце Польшчы была створаная ў ліпені 2020 года.
Паводле даных дэмсіл, цяпер такія групы функцыянуюць у 23 нацыянальных парламентах. У сакавіку 2023 года было абвешчана пра стварэнне альянсу гэтых груп. Першая сустрэча прадстаўнікоў альянсу адбылася ў лістападзе.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
