Урад канчаткова абнуліў экспартныя пошліны на нафтапрадукты
2 лютага, Позірк. Экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, 1 лютага канчаткова абнулены. Адпаведная пастанова Савета міністраў Беларусі № 73 ад 31 студзеня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 2 лютага.
Ад пачатку года перасталі спаганяцца пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў (на 1 снежня 2023 года — 24,7 долара за тону), прамагоннага бензіну (13,5), таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных аліваў (7,4).
Цяпер абнулены астатнія экспартныя пошліны — на звадкаваныя вуглевадародныя газы (у студзені 2024 года стаўка была на ўзроўні 1,6 долара за т, снежні 2023-га — 4,7), а таксама этан, бутан і ізабутан (1,4; 4,2).
Да снежня мінулага года ўрад чатыры месяцы запар падвышаў стаўкі пошлін. За той пэрыяд яны павялічыліся ў сярэднім на 69%.
Мінімальныя стаўкі ў 2023 годзе дзейнічалі ў лютым. Снежаньскія былі вышэйшыя за мінімальныя ў 1,9 раза, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных.
Стаўкі разлічваюцца паводле пэўнай формулы і залежаць ад кошту сыравіны на сусветных рынках. Беларускія пошліны роўныя расійскім (Міністэрства эканамічнага развіцця РФ паведаміла пра канчатковае абнуленне экспартных пошлін на нафтапрадукты 25 студзеня).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка