Летась у Мінску адкрылі 2.580 крымінальных спраў за “экстрэмізм” — СК

12 лютага, Позірк. У 2023 годзе ў сталіцы было ўзбуджана 2.580 крымінальных спраў аб “злачынствах, звязаных з экстрэмізмам”, па падзеях 2020-га, заявіла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская ў інтэрв’ю інфармагенцтву “Мінск-Навіны”.
Падазраванымі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый), сказала яна, прызнана 1.003 чалавекі. Больш за тысячу спраў распачата паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), шэраг спраў заведзены паводле арт. 130 (распальванне <…> варожасці ці варажнечы), дадала Гарлінская.
“Жадаючы дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне і ажыццявіць дзяржаўны пераварот, экстрэмісты з дапамогай тэлеграм-каналаў арганізоўвалі і каардынавалі вулічныя беспарадкі, публікуючы алгарытм канкрэтных дзеянняў удзельнікаў бясчынстваў”, — сцвярджае прадстаўнік УСК па Мінску.
Яна заявіла, што следчым вядомыя “арганізатары і каардынатары таго бязмежжа, грамадзяне, якія фінансавалі экстрэмісцкую дзейнасць”. Сілавікі штодня займаюцца “планамернай працай” па высвятленні асоб удзельнікаў тых падзей.
У 2023 годзе менавіта ў Мінску, паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, было найбольш асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах — 57%. Па ўсёй краіне за мінулы год асудзілі 1.603 фігуранты спраў з палітычнай афарбоўкай (мужчыны — 73%, жанчыны — 27%). Агулам людзі прыгавораныя да 1.935 года пазбаўлення і 1.061 года абмежавання волі.
Найбольш беларусаў судзілі ў 2023 годзе паводле арт. 342 (863 чалавекі), арт. 369 (187), арт. 368 (324) і арт. 130 (162).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


