Ціханоўская пра смерць Ледніка: Рэжым забівае беларусаў, якія хацелі змяніць жыццё сваёй краіны да лепшага
20 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская выказала спачуванні сям’і і блізкім памерлага палітвязня Ігара Ледніка і заклікала медыя, міжнародных партнёраў, праваабаронцаў устаць на абарону беларускіх палітвязняў.
“Пятая смерць за кратамі… Гэта неверагодная несправядлівасць і трагедыя — тое, што ў турмах рэжым забівае беларусаў, якія хацелі змяніць жыццё сваёй краіны да лепшага. Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, а цяпер і Ігар Леднік сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі”, — адзначыла Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
Палітык падкрэсліла, што Ледніка адправілі за краты з-за артыкула ў часопісе аб міжнародным нейтралітэце Беларусі і “на працягу двух гадоў мэтанакіравана забівалі”: у 63-гадовага актывіста была другая група інваліднасці з-за праблем з сэрцам.
Ціханоўская адзначыла, што ўлады ведалі аб праблемах са здароўем палітвязня — Леднік быў уключаны дэмсіламі ў “гуманітарны спіс” палітвязняў, “якіх трэба тэрмінова вызваліць па стане здароўя або з прычыны ўзросту”.
“Ігар Леднік шмат гадоў падтрымліваў прадпрымальнікаў, дапамагаў праваабаронцам, развіваў дэмакратычны рух у Беларусі, — падкрэсліла дэмлідар. — Яго актыўнасць выходзіла далёка за межы роднага Барысава, а аб настойлівасці і прынцыповасці Ледніка ведала ўся краіна. Ігара шмат разоў арыштоўвалі за пратэсты супраць несправядлівасці, актыўную палітычную пазіцыю. Але ён заставаўся верным сабе — і не здраджваў ідэям свабоднай Беларусі”.
Экс-кандыдат у прэзідэнты звярнула ўвагу, што ў Беларусі больш за дзесятак палітвязняў, якім патрэбная дапамога зараз: “Уладзімір Малахоўскі, Рыгор Кастусёў і Галіна Дзербыш змагаюцца з анкалогіяй. Ірына Мельхер і Аляксандр Фядута пакутуюць ад праблем з сэрцам. Але Зуевай увесь час патрэбныя лекі, каб не прагрэсаваў лейкоз… Яны ваююць за сваё здароўе і сваё жыццё ў жахлівых умовах. І нам неабходна аб’яднаць намаганні, каб як мага хутчэй знайсці варыянты для іх вызвалення”.
Прычынай смерці Ігара Ледніка стала спыненне сэрца, урачы спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова, паведамляе БСДП (Грамада).
Леднік памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі №2, дзе адбываў пакаранне, удакладнілі ў арганізацыі. Да гэтага Леднік адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі №15.
Аб месцы і даце развітання з ім будзе аб’яўлена дадаткова.
Журналіст і грамадскі актывіст быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасьля іх ён на волю не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
Леднік быў інвалідам другой групы. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.
18 ліпеня 2022-га суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонкі Ледніка ў “Фэйсбуку” “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў лякарню з гарадзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прободную язву страўніка.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+