Польшча прапануе ЕС увесці забарону на ўвоз сельгаспрадукцыі і харчавання з Беларусі

4 сакавіка, Позірк. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе 4 сакавіка заявіў пра намер ініцыяваць увядзенне “поўных санкцый” на ўвоз у Еўрасаюз сельскагаспадарчых і харчовых тавараў з Беларусі і Расіі, паведамляе партал onet.pl.
Пра гэта Туск паведаміў па выніках перамоваў з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Літвы Гітанасам Наўседам і Інгрыд Шыманітэ.
Паводле слоў польскага прэм’ера, “агульнаеўрапейскае рашэнне [аб увядзенні такіх санкцый] будзе непараўнальна больш эфектыўным, чым асобныя рашэнні краін рэгіёну”. “Гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць санкцыі больш рэалістычнымі і ўзмацніць іх у сувязі з нападам Расіі на Украіну і супрацоўніцтвам Беларусі з РФ”, — сказаў Туск.
Акрамя гэтага, дадаў ён, неабходная “больш эфектыўная” абарона адпаведных рынкаў Польшчы, Літвы і іншых краін ЕС.
“Адной з галоўных задач” Туск таксама назваў “разблакаванне магчымасці экспарту ўкраінскай прадукцыі ў трэція краіны”, які цяпер абцяжараны праз забастоўкі польскіх фермераў на мяжы з Украінай.
25 студзеня пасля масавых затрыманняў у Беларусі сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў МЗС Польшчы заявіла, што “наступны пакет санкцый супраць Мінска павінен быць прыняты як мага хутчэй”. За мінулы з той пары час ЕС увёў 13-ы пакет санкцый, прымеркаваны да другой гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну. У пакет уключаныя беларускія кампаніі і фізічныя асобы, якія аказваюць падтрымку расійскім узброеным сілам, а таксама 15 чалавек і 2 юрыдычныя асобы, “датычныя да дэпартацыі і вайсковай ідэалагічнай апрацоўкі ўкраінскіх дзяцей, у тым ліку ў Беларусі”.
26 лютага Савет ЕС прыняў рашэнне падоўжыць на год, да 28 лютага 2025-га, “дзеянне абмежавальных захадаў, звязаных з унутранымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падтрымкай рэжымам [Аляксандра Лукашэнкі] вайны Расіі супраць Украіны”. У прэс-рэлізе, прысвечаным гэтаму рашэнню, адзначаецца, што Беларусь застаецца аб’ектам “мэтанакіраваных эканамічных санкцый”, уключаючы абмежаванні ў фінансавым сектары, гандлі, таварах падвойнага прызначэння, тэхналогіях і тэлекамунікацыях, энергетыцы, транспарце і іншых.
- ЭканомікаЗ сакавіка вырастуць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, Нацбанк не мяняў іх са жніўня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства