За студзень — люты затрыманы 42 кур’еры тэлефонных махляроў — МУС

10 сакавіка, Позірк. За студзень — люты 2024 года ў Беларусі затрыманы 42 кур’еры тэлефонных ашуканцаў, паведаміў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Васіль Шупляк у эфіры тэлеканала АНТ 9 сакавіка.
“З іх шэсць — грамадзяне замежных дзяржаў, дзве жанчыны і двое непаўналетніх, — сказаў ён. — Куратары здымалі тут ім жыллё. Вось яны папрацавалі тры дні. З’ездзілі ў Магілёў, з’ездзілі ў Мінск. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі іх на тэрыторыі ўжо чыгуначнага вакзала”.
Начальнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Аляксандр Гільдзюк адзначыў, што аферысты для перавозкі грошай, якія ўдалося выбавіць у ахвяр, пачалі прыцягваць кур’ераў сэрвісаў дастаўкі, у першую чаргу, “Яндэкса”: “Пачалі выкарыстоўваць уцёмную. Паступае замова, кур’ер прыязджае. Ён ня ведае, што ён перавозіць”.
Гаворка ідзе аб затрыманні ўдзельнікаў схемы, якія едуць у ланцужку пасля супрацоўнікаў службаў дастаўкі, вынікае з сюжэту дзяржтэлеканала.
11 лютага прэс-служба МУС паведаміла, што з 2023 года ўзбуджана 19 крымінальных спраў па фактах тэлефоннага махлярства. Зламыснікам удавалася схіліць суразмоўцаў да перадачы буйных сум узамен на “непрыцягненне іх сваяка да адказнасці за нібыта ўчыненае ДТЗ”. Падобныя злачынствы зарэгістраваны па ўсёй краіне.
“У выніку супрацьпраўных дзеянняў грамадзянам нанесены ўрон, які перавышае 200 тыс. рублёў. Характэрна: у большасці выпадкаў для рэалізацыі сваіх задум ашуканцы выкарыстоўвалі кіроўцаў таксі, якія забіралі ў ашуканых людзей пасылкі з грашыма і дастаўлялі іх у паказанае месца”, — гаварылася ў рэлізе.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


