“Падатак на багацце” не будзе распаўсюджвацца на членаў саветаў дырэктараў або нагсаветаў гаспадарчых таварыстваў — МПЗ

11 сакавіка, Позірк. Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) “у сувязі з пытаннямі аб падаткаабкладанні падаходным падаткам з фізічных асоб” па стаўцы ў памеры 25% паведаміла на сваім сайце падрабязнасці новаўвядзенняў у заканадаўства.
У прыватнасці, удакладняюцца правілы падаткаабкладання ўзнагароджанняў, што атрымліваюцца членамі саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў) гаспадарчых таварыстваў.
У ведамстве адзначылі, што з 1 студзеня 2024 года на падставе п. 8 арт. 214 Падатковага кодэкса стаўка падаходнага падатку ў памеры 25% устанаўліваецца “ў дачыненні да сукупнасці даходаў, якія падлягаюць падаткаабкладанню па стаўцы падаходнага падатку, устаноўленай п. 1 арт. 214 ПК, і атрыманых фізічнымі асобамі ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, па працоўных дагаворах, а таксама па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў 200.000 рублёў”.
Выплата ўзнагароджанняў членам савета дырэктараў або членам наглядальных саветаў “праводзіцца не на падставе працоўных або грамадзянска-прававых дагавораў, а на падставе статута і рашэнняў удзельнікаў гаспадарчых таварыстваў”, адзначылі ў МПЗ.
“Улічваючы сказанае, устаноўленая з 1 студзеня 2024 года стаўка падаходнага падатку ў памеры 25% не распаўсюджваецца на ўзнагароджанні членаў саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў) гаспадарчых таварыстваў, выплата якіх праводзіцца на падставе статутаў і рашэнняў удзельнікаў гэтых таварыстваў”, — рэзюмавалі ў ведамстве.
30 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам закон № 327-З “Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання”. Дакумент, сярод іншага, уводзіць так званы “падатак на багацце” — падаходны падатак для фізічных асоб, чые сукупныя даходы за падатковы перыяд перавысілі 200.000 рублёў павялічваецца з 13 да 25%. Гаворка аб даходах, атрыманых падаткаплацельшчыкам “ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, па працоўных дагаворах, а таксама па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці”.
Такім чынам, падвышаная стаўка падаходнага падатку закране фізічных асоб, якія атрымліваюць штомесяц больш за 16.667 рублёў (каля 5.245 долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
Зацверджаныя папраўкі таксама ўводзяць штогадовую індэксацыю стаўкі асобных падаткаў з улікам інфляцыі; павялічваюць стаўку падатку на прыбытак для высокарэнтабельных арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці з 20 да 25% пры атрыманні прыбытку звыш 25 млн рублёў у год; павышаюць да 30% падаходны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў з сукупным прыбыткам ад 500.000 рублёў і інш.
Гл. таксама:
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


