У Беларусі кепска шукаюць карысныя выкапні, лічыць Лукашэнка
12 сакавіка, Позірк. У Беларусі кепска шукаюць карысныя выкапні, вынікае з заявы Аляксандра Лукашэнкі 12 сакавіка ў Мінску на нарадзе пра стан і развіццё мінеральна-сыравіннай базы.
На сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі ўрада, Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнікі абласцей, “Беларуснафты” і “Беларуськалія”.
“Усе карысныя выкапні — наш нацыянальны здабытак, — цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. — Стратэгічны запас, які належыць народу. І толькі народу. Гэта і калій, і нафта, і самы вялікі рэсурс — простая вада (бясцэнны рэсурс), і многае іншае. Але з тым, што мы маем, трэба слушна і па-гаспадарску распараджацца. А тое, што не маем, трэба шукаць. Шукаем кепска”.
Паводле яго слоў, у краіне “няблага вывучаны прыродныя багацці, якія знаходзяцца на паверхні”. “А вось пра тое, што пад зямлёй ведаем далёка не ўсё. Таму трэба нарошчваць геолагаразведачныя работы”, — канстатаваў ён.
Лукашэнка заявіў, што “ўласныя мінеральна-сыравінныя рэсурсы краіне патрэбныя заўсёды”, бо яны з’яўляюцца залогам “суверэнітэту і стабільнага развіцця эканомікі”.
Паводле яго слоў, здабыча карысных выкапняў “вядзецца па ўсёй Беларусі”, пры гэтым “кантралюючыя органы інфармуюць, што часта эксплуатацыя і рэкультывацыя кар’ераў ідуць з парушэннямі”.
“Гэта і сам бачу. Жудасная карціна. Прычыны яны (кантралюючыя органы. — “Позірк”.) бачаць у недастатковым узаемадзеянні недропользователей і мясцовай улады. Патанулі ў бюракратыі, бясконцых узгадненнях, экспертызах дзе трэба і дзе не трэба. А пакутуе справа”, — дадаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка