МУС дадало ў “спіс экстрэмістаў” 18 чалавек
15 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 15 сакавіка ўнесла ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 18 чалавек, у тым ліку трох жанчын, — цяпер у ім 3.882 пазіцыі, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
Восем новых фігурантаў спісу знаходзяцца ў зняволенні:
Ветэран-“афганец” Уладзімір Лісіца — прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса;
Дыяна Стульба — асуджаная (прыгавор невядомы) паводле ч. 2 арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
удзельнік гомельскага аддзялення арганізацыі “Талака” Алег Кацапаў — прыгавораны паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і арт. 368 КК;
Аляксандр Шкрадаў — прыгавораны паводле ч. 1 арт. 342 КК;
Арцём Коласаў — прыгавораны паводле ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) КК;
Генадзь Жукель — прыгавораны да 1 года пазбаўлення волі паводле арт. 368 КК;
Віталь Лебедзеў — прыгавораны паводле ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 КК;
Павел Кунцэвіч — прыгавораны да 4 гадоў зняволення паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Лісіца, Стульба, Кацапаў, Жукель, Лебедзеў і Кунцэвіч прызнаныя палітвязнямі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што непагашаная судзімасць накладвае на чалавека шэраг абмежаванняў і паражае ў правах, у тым ліку ў праве на працу.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка