Мінэканомікі: Выпуск легкавых аўто вырас больш як у два разы

18 сакавіка, Позірк. Станоўчую дынаміку дэманструюць усе галіны эканомікі, заявіў 18 сакавіка першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каментуючы дынаміку асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені — лютым 2024 года, паведаміла прэс-служба ведамства.
Картун адзначыў, што “прамысловасць паскорылася да 107,1%”, вытворчасць легкавых аўтамабіляў вырасла больш як у два разы, аўтобусаў у 1,6 раза. “Выпуск сельгаспрадукцыі павялічыўся да 6,9%”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
“Яшчэ адна прыкмета эфектыўнай і ўстойлівай работы эканомікі — узровень складскіх запасаў. У параўнанні аналагічным перыядам 2023 года ён знізіўся на 8,4 працэнтнага пункта”, — паведаміў першы намеснік міністра эканомікі.
Картун заявіў аб устойлівым попыце, які захоўваецца на беларускія тавары на знешніх рынках.
“Экспарт тавараў перавысіў 3,1 млрд долараў. Рост забяспечаны за кошт нарошчвання фізічных аб’ёмаў на 12,6%, што дало магчымасць кампенсаваць неспрыяльную цэнавую кан’юнктуру. Як вынік, станоўчае сальда знешняга гандлю — больш за 98,5 млн долараў”, — адзначыў чыноўнік.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені — лютым 2024 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 31,6 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 107,1% да аналагічнага леташняга ўзроўню.
Паводле звестак Белстата, прамвытворчасць за 2023 год у бягучых цэнах склала 187,3 млрд рублёў (+7,7% да ўзроўню 2022-га), у студзені 2024 года ў бягучых цэнах склала яна 15,6 млрд рублёў (+5,4% да таго ж месяцу 2023-га).
Запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах на 1 лютага ацэньваліся ў 8 млрд 959 млн. 749 тыс. рублёў. За студзень у параўнанні са снежнем 2023-га яны павялічыліся на 7,75%, у гадавым вымярэнні — на 3,34%.
Паводле даных Белстата, суадносіны запасаў і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў мінулым месяцы склалі 69,6%, у студзені і снежні 2023-га — 75,2% і 65,8% адпаведна.
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі за студзень — люты ў бягучых цэнах склаў 34,5 млрд рублёў. У супастаўных цэнах да таго ж перыяду 2023 года ён вырас на 4%.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



