ДДБ Літвы не знайшоў у краіне пагрозлівых арганізаваных груп “літвіністаў”

20 сакавіка, Позірк. У Літве “няма арганізаваных груп, якія прапагандуюць ідэалогію літвінізму”, якія маглі б “уяўляць пагрозу незалежнасці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”, заяўляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) гэтай балтыйскай краіны.
З адпаведнай заявай ДДБ выступіў у сувязі з “павелічэннем у апошнія тыдні колькасці электронных лістоў, якія рассылаюцца літоўскім палітыкам і грамадскім дзеячам, з пагрозамі ад груп, якія нібыта прапагандуюць ідэалогію літвінізму”.
Спецслужба таксама адрэагавала на спробы ў сацсетках “завербаваць літоўцаў для напісання лозунгаў гэтай ідэалогіі ў грамадскіх месцах за грашовую ўзнагароду”. На думку ДДБ, “такая дзейнасць адпавядае асаблівасцям псіха-інфармацыйных аперацый, арганізаваных варожымі Літве дзяржавамі і скіраваных на стварэнне панікі ў грамадстве краіны”.
“Пад выглядам літвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць літоўскіх грамадзян з беларусамі, якія жывуць у краіне”, — звярнула ўвагу ведамства. Адзначана, што ў дэпартаменце “адсочваюць працэсы, якія адбываюцца ў новай беларускай дыяспары ў Літве, з мэтай выяўлення і прадухілення рызык і пагроз нацбяспецы”.
На пачатак 2024 года, паводле даных Дэпартамента міграцыі МУС, у Літве пражывала 62 тыс. 165 грамадзян Беларусі. Беларусы былі другой па колькасці групай замежнікаў, якія пражываюць у Літве, пасля ўкраінцаў. Летась у краіну з мэтай пражывання прыбылі 15 тыс. 817 чалавек, з якіх 150 — грамадзяне Літвы.
Пры гэтым “у сувязі з узрослай пагрозай, якую рэжымы Расіі і Беларусі працягвалі прадстаўляць для Літвы”, у 2023 годзе літоўскімі ўладамі “праводзіліся розныя мэтавыя мерапрыемствы па кантролі над грамадзянамі гэтых краін”.
У прадстаўленым 7 сакавіка штогадовым дакладзе ДДБ і Другога дэпартамента аператыўных службаў (ДДАС) Міністэрства абароны сярод іншага гаворыцца пра пераследы беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі Літвы і пра тое, што рэжым Аляксандра Лукашэнка пашырыў выведвальныя аперацыі за мяжой і узмацніў унутраную контрвыведку.
Сцвярджаецца, што беларускія выведвальныя службы “нядаўна пачалі ўстанаўліваць і аднаўляць кантакты з членамі беларускай дыяспары [у Літве] і вербаваць новых агентаў, выкарыстоўваючы сучасныя метады аддаленай сувязі”.
Некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары “прапагандуюць радыкальныя палітычныя ідэалогіі, такія як літвінізм”, лічаць у Вільнюсе.
“Мне б вельмі хацелася, каб літоўскі ўрад і спецслужбы не выкарыстоўвалі беларускае няшчасце і боль у палітычных мэтах”, — такім чынам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская пракаментавала 8 сакавіка журналістам сцвярджэнні спецслужбаў.
“Мы чакаем і шукаем салідарнасці. Мы сапраўды заплацілі высокую цану за нашу свабоду і незалежнасць. Я найперш хацела б, каб літоўцы зразумелі, што адбываецца. Вядома, літоўскія службы павінны выяўляць тых, хто можа працаваць на КДБ. Але я сумняваюся, што такіх шмат”, — падкрэсліла яна.
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка