МУС дадало ў “спіс экстрэмістаў” яшчэ 32 чалавекі, у тым ліку 13 жанчын

22 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 22 сакавіка ўнесла ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 32 чалавекі, у тым ліку 13 жанчын, — цяпер у ім 3.914 пазіцый, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
13 новых фігурантаў спісу знаходзяцца ў зняволенні. У іх ліку палітвязні, асуджаныя на невядомы тэрмін пазбаўлення волі Віталь Красноў (паводле арт. 3612 і арт. 3613 Крымінальнага кодэкса), грамадзянка Украіны Людміла Ганчарэнка (арт. 3581), Сяргей Чурын (арт. 342), Уладзімір Фішман (арт. 3611), Кацярына Мадзянкова (арт. 342), Сяргей Баншчык (арт. 342), Яўген Кіслоў (5 гадоў пазбаўлення волі паводле шасці артыкулаў КК, у тым ліку паводле арт. 293, арт. 3612, арт. 3613), Сяргей Чыж (3 гады, арт. 367), Аляксандр Паліўка (7 гадоў, арт. 361, арт. 367, арт. 368, арт. 369, арт. 3611).
Таксама спіс папоўнілі адбываючыя пакаранне Аляксандр Яцукевіч, Сяргей Якубёнак, Аляксандр Захарчык, Аляксандр Мішкавец.
Астатнія ўключаныя ў спіс знаходзяцца на волі з непагашанай судзімасцю.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што непагашаная судзімасць накладвае на чалавека шэраг абмежаванняў і паражае ў правах, у тым ліку ў праве на працу.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
Даведка “Позірка”:
арт. 293 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 3581 — агентурная дзейнасць;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



