Мінск 03:12

Урад абмежаваў гандлёвыя надбаўкі на камбікорм

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

22 сакавіка, Позірк. Урад абмежаваў гандлёвыя надбаўкі на камбікорм, вынікае з пастановы Савета міністраў ад 21 сакавіка 2024 года № 196, апублікаванай на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову ўрада ад 29 снежня 2023 года № 985 “Аб часовым рэгуляванні цэн” і ўступае ў моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Абмежаваныя памеры гандлёвых надбавак на камбікорм для сельскагаспадарчых жывёл, за выключэннем камбікармоў, прызначаных для рознічнага гандлю ў спажывецкай упакоўцы.

Памер максімальнай надбаўкі імпарцёра усталяваны на ўзроўні 25%, максімальнай аптовай надбаўкі — 10%.

Абмежаванне надбавак распаўсюджваецца на сродкі абароны раслін, акрамя прызначаных для рознічнага гандлю (у спажывецкай упакоўцы). Памер максімальнай надбаўкі імпарцёра усталяваны на ўзроўні 25%, максімальнай аптовай надбаўкі — 20%.

Савет міністраў згаданай пастановай № 985 падоўжыў дзеянне палажэння аб “мінімальных надбаўках імпарцёраў і гранічных максімальных аптовых надбавак да адпускнога кошту” на сельскагаспадарчую тэхніку, кармавыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты і насенне.

Згодна з дакументам, надбаўкі абмяжоўваюцца для суб’ектаў, якія вядуць дзейнасць “у галіне аграпрамысловай вытворчасці” на транспартныя сродкі, машыны, абсталяванне, запчасткі, вузлы і агрэгаты да іх (агулам 46 відаў тэхнікі і абсталявання); сродкі абароны раслін, кармавыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты для сельскагаспадарчых жывёл, насенне сельскагаспадарчых раслін (за выключэннем прызначаных для рознічнага гандлю ў спажывецкай упакоўцы, насення дэкаратыўных і кветкавых раслін); шрот (жмых) сланечнікавы, соевы, рапсавы, прызначаны для рэалізацыі на кармавыя мэты або вытворчасці камбікармоў суб’ектам, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловага вытворчасці.

Пастановай былі ўсталяваныя гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёраў у памеры 25%, адпускных аптовых цэн у памеры 20%, а таксама гранічны максімальны нарматыў рэнтабельнасці не больш за 20%.

Падзяліцца: