Лукашэнка правярае боегатоўнасць войскаў на мяжы з Літвой

26 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка адправіўся на мяжу з Літвой правяраць боегатоўнасць войскаў, вынікае з паведамлення неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы.
“У рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці галоўнакамандуючым прынятае рашэнне праверыць выкананне задач у раёне размяшчэння танкавага батальёна на Ашмянскім тактычным напрамку. Прыбыццё з хвіліны на хвіліны”, — гаворыцца ў паведамленні.
11 сакавіка Міністэрства абароны абвясціла пра пачатак праверкі боегатоўнасці ва Узброеных сілах, якое “мае комплексны характар”. У рамках гэтых мерапрыемстваў вайскоўцы адпрацавалі пагрузку і дастаўку вайсковай тэхнікі па чыгунцы. Да праверкі прыцягнулі вайсковыя часці і падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, некалькі тысяч ваеннаабавязаных выклікалі на зборы, падчас якіх яны вучыліся ваяваць з акопаў з улікам “досведу СВА” — агрэсіўных ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


