Лукашэнка звольніў кіраўніка сваёй адміністрацыі, міністра працы і памочніка, якія сталі дэпутатамі

29 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка звольніў высокапастаўленых чыноўнікаў “у сувязі з пераходам на іншую працу” — у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
У прыватнасці, Ігар Сергеенка вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (22 сакавіка аднагалосна абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў).
На той жа падставе вызвалены ад пасад міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Данілавіч.
Лукашэнка вызваліў таксама ад пасады начальніка Ваеннай акадэміі Генадзя Лепяшко, Андрэя Ліса — ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, Мікалая Маратаева — ад пасады намесніка кіраўніка і суддзі Гомельскага абласнога суда.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


