У Мінску і яшчэ на 24 метэастанцыях абнавіліся тэмпературныя рэкорды сакавіка

31 сакавіка, Позірк. На ўсіх метэастанцыях Беларусі, за выключэннем Гродна, 30 сакавіка абнавіліся тэмпературныя рэкорды дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў, а ў Мінску і яшчэ на 24 метэастанцыях (больш за палову) перапісаны гістарычныя максімумы сакавіка. Да паўтарэння абсалютнага рэкорду месяца для ўсёй краіны не хапіла 0,1 градуса, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Найцяплейшым месцам мінулым днём апынуўся Брэст — 23 градусы, лакальны месячны экстрэмум перавышаны на 0,4 градуса (было 22,6 — 30 сакавіка 1968 года). Рэкорд месяца для ўсёй краіны трымаецца з 19 сакавіка 1990 года (23,1 градуса ў Лельчыцах).
У Мінску новы сакавіцкі максімум складае 19,9 градуса вышэй за нуль (было 18,9 градуса 19 сакавіка 1990 года і 23 сакавіка 2014 года). У Барысаве рэкорд месяца пратрымаўся 121 год — 19,8 супраць 19,7 градуса 28 сакавіка 1903 года.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


