Лукашэнка заявіў пра рост паставак у Польшчу: “Для бізнэсу няма сяброў і ворагаў”

4 красавіка, Позірк. Прадукцыю “Беллеспаперапрама” “трэба прадаваць у любым месцы”, таму “нельга сыходзіць з еўрапейскіх рынкаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, узгадніўшы кандыдатуру Аляксандра Пшоннага на пасаду старшыні гэтага канцэрна.
“Калі нармальна працаваць, можна і ў Еўропу прадаваць, куды заўгодна, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Цяпер шалеюць нашы “збеглыя”, або з падачы “збеглых” Захад пачынае глядзець: як гэта так, мы павялічылі па некаторых таварных групах у 3-5 разоў тавараабарот з той жа Польшчай, якая ледзь не ворагам малюецца ў Беларусі. Які яна вораг? Для бізнесу няма сяброў і ворагаў. Ёсць інтарэсы. Яны і ў Польшчы, і ў Германіі, і ў Еўрасаюзе ў цэлым ёсць. Але з імі трэба акуратна працаваць. Публічна вам пра гэта кажу”.
У красавіку 2022 года былы старшыня “Беллеспаперапрама” Міхаіл Касько паведаміў, што пад еўрапейскія санкцыі, уведзеныя ў сакавіку таго ж года, трапіла больш за 40% экспарту прадукцыі канцэрна.
Сёлета ў канцы сакавіка быў апублікаваны сумесны матэрыял Беларускага расследавальніцкага цэнтра, праекта “Схемы” украінскай рэдакцыі радыё “Свабода” і польскага выдання Gazeta Wyborcza, у якім сцвярджалася, што беларускую драўніну ўвозяць на тэрыторыю ЕС праз Польшчу, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы аб яе казахстанскім паходжанні. Аб’ём паставак ацэньваецца аўтарамі расследавання ў “мільёны еўра”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



