Мінабароны паведаміла аб прыбыцці “чарговай партыі” расійскіх верталётаў Мі-35М для беларускай арміі

7 красавіка, Позірк. Аб прыбыцці “чарговай партыі” расійскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны.
“Паветраныя судны пілатавалі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Маршрут пералёту склаў больш за 2.000 кіламетраў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Адзначаецца, што верталёт Мі-35М вонкава падобны на верталёт Мі-24, “але прынцыпова адрозніваецца ад яго найноўшай электронікай і сучаснымі прыборамі”, здольны “ўжываць больш шырокую наменклатуру авіяцыйных сродкаў паразы і гатовы выконваць задачы ў любых умовах”.
Першая партыя верталётаў расійскай вытворчасці прыбыла ў Беларусь 17 жніўня 2023 года. Тады таксама паведамлялася, што “пілатаванне ажыццяўлялі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі”, “маршрут пералёту склаў больш за 2.000 кіламетраў”.
Пасля атрымання першай партыі камандзір 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах (Мінскі раён) Уладзімір Скоркін паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ, што да канца года беларускае войска атрымае яшчэ чатыры такія верталёты, у 2024-м — таксама чатыры, “гэта значыць цалкам будзе эскадрылля Мі-35” (эскадрылля звычайна складаецца з 12 машын).
Да канца года аб прыбыцці ў Беларусь новых верталётаў публічна не паведамлялася, таму не выключана, што цяперашняя партыя дастаўленая з чатырохмесячным спазненнем.
Верталёт Мі-35М вырабляецца на базе Мі-24 у Растове-на-Доне кампаніяй “Расвертал”, якая ўваходзіць у холдынг “Верталёты Расіі”. Першая машына была выпушчаная ў 2005 годзе. Прызначана для знішчэння бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, дэсантавання і агнявой падтрымкі сухапутных войскаў, эвакуацыі параненых.
Беларускія ўлады працягваюць падтрымліваць Крэмль у вайне супраць Украіны, хоць наўпрост пакуль не ўдзельнічаюць ва ўварванні.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+