Ціханоўская заклікала спікераў парламентаў краін ЕС “паказаць на практыцы”, што прызнаюць дэмакратычную Беларусь, а не рэжым

23 красавіка, Позірк. “Паказаць на практыцы” прызнанне дэмакратычнай Беларусі, а не “нелегітымнага рэжыму ў Мінску” заклікала Святлана Ціханоўская ўдзельнікаў саміту спікераў парламентаў краін Еўрасаюза ў Пальма-дэ-Маёрцы (Іспанія) 22 красавіка.
“Выступайце з заявамі, арганізуйце слуханні па Беларусі. Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус”, — цытуе зварот Ціханоўскай яе прэс-служба.
“Парламенты могуць змяніць сітуацыю”, — лічыць дэмакратычны лідар Беларусі. “У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін — злачынцы. А Беларусь — гэта Еўропа, а не Расія”, — заявіла яна.
Ціханоўская заклікала спікераў падтрымаць “еўрапейскія памкненні беларусаў”. “Трэба, каб, калі надыдзе час, дзверы ЕС былі адчыненыя для нас”, — падкрэсліла палітык.
Яна паведаміла, што “на наступным тыдні” (2 траўня на Мальце. — “Позірк”.) будзе падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі з Еўрапейскім парламентам. “Так, раней так не рабілі. Але мы жывем у няпростыя часы, і ў такія часы простых рашэнняў недастаткова”, — сказала Ціханоўская.
Яна зноў заклікала дапамагчы Украіне “выйграць гэтую вайну”, “таму што гэта не “чыясці” вайна — гэта наша агульная вайна за свабоду”.
Дэмлідар падкрэсліла, што лёс Еўропы цяпер вырашаецца не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў Малдове, Грузіі і Арменіі.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



