Беларуская служба DW і медыярэсурс UDF прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” (дапоўнена)

29 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 29 красавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “DW Беларусь”. Адпаведная інфармацыя ўнесена ў абноўлены пералік на сайце МУС.
Да “фарміравання”, на думку ведамства, маюць дачыненне сайт Deutsche Welle (“Нямецкая хваля”) “з падраздзелам “Беларусь”, ютуб-канал, а таксама канал, чат і бот у “Тэлеграме”, старонкі ў “Інстаграме”, “Фэйсбуку”, Х.
2 сакавіка 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкім” кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў DW, лагатып. “Мы працягнем працаваць для вас у ранейшым рэжыме: паведамляць навіны, распавядаць гісторыі, здымаць відэа і дзяліцца аналітыкай”, – гаварылася тады ў паведамленні DW.
Сайт гэтага СМІ заблакаваны ў Беларусі з кастрычніка 2021 года.
Аналагічнае рашэнне МУС прыняло адносна групы грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “UDF — Навіны Беларусі”.
У структуру “фарміравання”, паводле пераліку, уваходзяць сайты udf.name і amp.udf.by, дзве старонкі ў “Аднакласніках”, а таксама старонкі ў Х, “Фэйсбуку”, “УКантакце”, сэрвісе “Дзэн”.
3 траўня 2023 года паведамлялася, што кантэнт старонкі “UDF — Навіны Беларусі” ў “Аднакласніках” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 199 пазіцый.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


