Лукашэнка і Пуцін сінхронна ўхвалілі праект пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэціх бакоў

2 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 2 траўня падпісаў указ, які ўхваляе праект “пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза і трэцяга боку (трэціх бакоў)”.
Правесці перамовы па праекту дакумента ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
Адметна, што ў гэты ж дзень аналагічнае ў сваёй сутнасці распараджэнне падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Летась у лістападзе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) паведаміла, што ўхваленае Саветам ЕЭК пагадненне аб адзінай сістэме мытнага транзіту (АСМТ) спросціць і аптымізуе працэдуру перавозкі “як праз мінімізацыю дзеянняў кантралюючых службаў, так і шляхам скарачэння накладных выдаткаў бізнесу”.
Гэтага плануецца дасягнуць за кошт прымянення адзіных сродкаў і падыходаў — транзітнай дэкларацыі ў выглядзе электроннага дакумента, сістэмы выканання абавязку па выплаце мытных пошлін, падаткаў, адмысловых, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін ды інш.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



