У чатырох раёнах уведзеная забарона на наведванне лясоў

5 траўня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў уведзеная ў чатырох раёнах Брэсцкай вобласці — Брэсцкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім і Маларыцкім, сведчаць актуальныя даныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Лясы ў гэтых раёнах забаронена наведваць з 5 траўня, ім прысвоены 4-ы клас пажарнай небяспекі (“высокая пажарная небяспека”).
Усяго класаў небяспекі пяць, самы высокі 5-й сведчыць аб “надзвычайнай” пагрозе ўзгарання.
У 111 раёнах наведванне лясоў абмежавана.
Няма абмежаванняў на наведванне лясоў у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, Бярэзінскім — Мінскай, Шклоўскім — Магілёўскай.
4 траўня Мінлясгас паведаміў аб ліквідацыі пяці ўзгаранняў у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях на агульнай плошчы 1,5 га.
Увядзенне адпаведных абмежаванняў — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень) дазваляецца наведванне лясоў, але не на аўтатранспарце і без запальвання вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) лес наведваць нельга.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



