Пазбаўлены або абмежаваны ў волі не менш як 158 работнікаў культуры — Беларускі ПЭН

10 траўня, Позірк. За студзень — сакавік у Беларусі зафіксавана як мінімум 316 парушэнняў правоў дзеячаў культуры. Такія звесткі прыводзяцца ў маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека, які падрыхтаваў Беларускі ПЭН.
Да крымінальнай адказнасці за першыя тры месяцы 2024 года прыцягнута не менш як 14 дзеячаў культуры, з іх пяць асуджана на тэрміны ад 2,5 да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Арганізацыя зафіксавала 135 парушэнняў у дачыненні да 33 арганізацый і супольнасцяў; 57 — у адносінах да аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і беларускай мовы; 87 старонак дзеячаў культуры ў сацыяльных сетках, кнігі, сайты і іншыя матэрыялы на культурную тэматыку ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пазбаўленне права на справядлівы суд — асноўны від парушэнняў у адносінах да работнікаў культуры (61 выпадак). ПЭН зафіксаваў 18 фактаў стварэння адміністрацыйных перашкод для дзейнасці. У тым ліку ліквідавана 8 некамерцыйных арганізацый, якія маюць дачыненне да сферы культуры.
У “Пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — 29 дзеячаў культуры, у “Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” — 198. Не менш за 8 работнікаў культуры прызнаны ўдзельнікамі “экстрэмісцкіх фарміраванняў ”.
Усяго ў Беларусі пазбаўлены або абмежаваны ў волі не менш як 158 работнікаў культуры, гаворыцца ў справаздачы.
Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры — “гэта жорсткі кантроль усіх удзельнікаў культурнага працэсу, устараненне са сферы нелаяльных палітычнаму рэжыму спецыялістаў, імпартазамяшчэнне, актыўнае прытрымліванне прарасійскаму вектару развіцця, пераслед за выкарыстанне нацыянальных беларускіх і ўкраінскіх сімвалаў”, адзначае ПЭН.
“Культура для дзяржавы — інструмент ідэалогіі, а паспяховасць развіцця сферы ацэньваецца статыстыкай праведзеных мерапрыемстваў”, — гаворыцца ў рэлізе.
29 сакавіка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў, што шэрагі творчай інтэлігенцыі “ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



