Еўрапейскую перспектыву для Беларусі абмяркуюць на канферэнцыі ў Лондане

3 чэрвеня, Позірк. Канферэнцыя “Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні” пройдзе 28 чэрвеня ў Лондане з удзелам беларускіх экспертаў.
Арганізатары адзначаюць, што ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе “паскорыла перспектывы ўступлення Украіны ў ЕС, у той час як беларускі дэмакратычны рух зрабіў дакладны выбар на карысць будучыні ЕС”.
Форум арганізуюць Украінска-беларускі хаб ва Ўорыку (WUB; Вялікабрытанія) і Офіс па сувязях з Еўрапейскім парламентам (EPLO). Спікерамі выступяць прадстаўнікі парламента Вялікабрытаніі, еўрапейскіх інстытутаў, а таксама эксперты з Украіны і Беларусі.
Канферэнцыя “дасць удзельнікам асаблівую магчымасць абмяняцца новымі ідэямі, кінуць выклік існаму мысленню і прасунуць ключавыя стратэгічныя дыскусіі”, прадэманструе “новыя даследаванні”.
Акрамя еўрапейскай будучыні для Беларусі Украіны ўдзельнікі сустрэчы абмяркуюць “новыя магчымасці для аб’яднання намаганняў Украіны і свабоднай Беларусі для працы над сумеснай еўрапейскай траекторыяй развіцця”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі з 22 краін крокі па вызваленні палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка