Беларусь плануе пастаўляць у Эсваціні лекі, навучаць медперсанал
24 чэрвеня, Позірк. Дарожную карту супрацоўніцтва ў галіне медыцыны падпісалі 24 чэрвеня ў Мінску міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў і прэм’ер-міністр Эсваціні Расэл Дламіні.
Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Аляксандра Старавойтава, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, у дакуменце прапісаныя крокі, якія краіны “гатовыя зрабіць насустрач адна адной”.
“У далейшыя планы ўваходзіць пастаўка медпрэпаратаў, арганізацыя сумеснага прадпрыемства, арганізацыя клінікі ў каралеўстве, — заявіў чыноўнік. — Гаворка ідзе пра некалькі пазіцый — продаж і наступная арганізацыя вытворчасці фармпрэпаратаў на тэрыторыі каралеўства, абмен досведам у лячэбных працэсах. <…> Сёння былі абмеркаваныя пытанні навучання адмыслоўцаў з каралеўства, каб веды, якія былі б атрыманы ад нашых адмыслоўцаў, падхапляліся іх адмыслоўцамі”.
У сваю чаргу Дламіні, калі верыць прэс-службе Мінздароўя, пацвердзіў, што ў дакуменце гаворка ідзе пра “пастаўкі лекаў, менеджмент іх размеркавання ўнутры краіны і навучанне медперсаналу”.
Паводле слоў чыноўніка, члены эсвацінскай дэлегацыі “вельмі ўражаныя ўсім, што пабачылі ў Беларусі”. Ён заявіў пра “высокі ўзровень незалежнасці, самазабяспечанасці” прымаючай краіны “як у сферы харчавання, лекавых сродкаў, так і ў сферы тэхналогій”.
“Усе гэтыя вытворчыя магутнасці, якія вырабляюць і трактары, і лекі, і прадукты харчавання, — яны ўсе належаць дзяржаве, таму гэта менавіта тая мадэль, якую мы хацелі б рэалізаваць у сябе ў краіне”, — цытуе Дламіні прэс-служба Мінздароўя.
Кіраўнік урада Эсваціні прыбыў у Беларусь 20 чэрвеня. Адметна, што дыпламатычныя стасункі паміж краінамі былі ўсталяваныя ўсяго за 16 дзён да візіту — 4 чэрвеня.
Каралеўства Эсваціні (да 2018 года — Свазіленд) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, якая займае 17,4 тыс. кв. км (менш за палову Мінскай вобласці), дзе пражывае 1,2 млн чалавек.
Валавы ўнутраны прадукт Эсваціні на душу насельніцтва ў 2023 годзе быў амаль удвая меншы, чым у Беларусі — 3.995 долараў супраць 7.427. На сельскую, лясную гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць прыпадае 13% ВУП гэтай афрыканскай дзяржавы, на апрацоўчую прамысловасць (тэкстыль і перапрацоўка цукру) — 37% ВУП, на паслугі — 50% ВУП.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+