Гарбунова назвала “вельмі важным крокам гуманнасці” вызваленне шэрагу палітвязняў

3 ліпеня, Позірк.ц “Падпісаны закон “Аб амністыі” прадэманстраваў імкненне да гуманнасці”, — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, каментуючы 3 ліпеня вызваленне шэрагу палітвязняў, якое, паводле пэўнай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумента.
“Сацыяльна-медычныя крытэрыі павінны распаўсюдзіцца на ўсіх, без дыскрымінацыі, таму што жыццёвыя абставіны, стан здароўя, узрост не залежаць ад палітычных поглядаў, — цытуе яе прэс-служба АПК. — Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем’яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога”.
Гарбунова выказала спадзеў на тое, што “людзі ў цяжкім стане, з інваліднасцю, з анказахворваннямі вернуцца дадому ў найбліжэйшы час”.
“Надзвычайна важна зараз заставацца адказнымі і акуратнымі ў публічных інтэрпрэтацыях, гіпотэзах і ацэнцы падзей. У чым бы ні была сапраўдная прычына прынятага рашэння, гуманітарныя місіі не павінны палітызавацца і выкарыстоўвацца на шкоду людзям, іх жыццю і свабодзе”, — падкрэсліла прадстаўніца АПК.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, згодна са зместам, не распаўсюджваецца на асоб з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Разам з тым, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня дакладна вядома пра пяць палітвязняў (дзве жанчыны, трое мужчын), якія выйшлі на волю на падставе амністыі. Адзін з іх — анкахворы палітык Рыгор Кастусёў. Імёны астатніх пакуль не называюцца.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка