ЕС заклікаў Мінск вызваліць усіх палітвязняў

5 ліпеня, Позірк. Заклік да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі змяшчаецца ў каментары, распаўсюджаным прэс-службай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСУС).
Служба “прымае да ўвагі вызваленне шэрагу палітвязняў у Беларусі”.
“Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз’ядналіся са сваімі сем’ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаюцца больш за 1,4 тыс. палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, інвалідамі, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія і людзі з псіхічнымі захворваннямі“.
Некаторым з іх патрабуецца тэрміновая медыцынская дапамога, паколькі іх стан пагражае жыццю, нагадалі ў ЕС.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асоб з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Праваабаронцы, паводле звестак на 4 ліпеня, пацвердзілі вызваленне дзевяці палітвязняў. Адзінае вядомае імя — анкахворы палітык Рыгор Кастусёў.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка