Жыхарка Брэста асуджаная на тры гады пазбаўлення волі пасля грашовых пераводаў палітвязням

8 ліпеня, Позірк. Брэсцкі абласны суд прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі 55-гадовую Ірыну Пагадаеву, прызнаўшы яе вінаватай паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе BG.media.
Адзначаецца, што жанчына здзейсніла 32 грашовыя пераводы палітвязням у СІЗА.
Паводле версіі абвінавачвання, яна “была часткай экстрэмісцкай супольнасці, наведвала забароненыя каналы, таму дзейнічала свядома, па матывах ідэалагічнай варожасці, з прамым намерам супраць дзеючай улады”.
Пагадаева была затрыманая 6 траўня 2024 года. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Гэта адзін з першых прысудаў па крымінальных справах за дэ-факта фінансавую падтрымку асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах.
У Брэсцкім абласным судзе цяпер таксама разглядаецца справа палітзняволенай Ірыны Бандарэнка паводле арт. 3614 КК. Жанчына цягам некалькіх месяцаў рабіла невялікія грашовыя пераводы зняволеным і насіла перадачы ў СІЗА № 7 Брэста.
У гэтым жа судзе 8 ліпеня пачнецца працэс над 63-гадовай палітзняволенай Наталляй Малец паводле чч. 1, 2 арт. 3614 КК. Жанчына адправіла 125 грашовых пераводаў палітвязням. У 2023 годзе яе прыгаварылі да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што перавод грошай людзям, якія ўтрымліваюцца пад вартай, не забаронены заканадаўствам. Але даныя чалавека, які дасылае грошы, захоўваюцца і становяцца вядомыя сілавым структурам.
Акрамя гэтага, удакладняюць праваабаронцы, калі грашовы перавод адрасаваны чалавеку, уключанаму ў спіс “экстрэмістаў”, то банк перадасць адпаведную інфармацыю ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, і ўсе ўдзельнікі фінансавай аперацыі будуць ідэнтыфікаваныя.
Каментуючы пераслед за пераводы сродкаў, юрыст “Вясны” Павел Сапелка адзначыў, што гэта чарговы спосаб “сілавікоў спыніць узаемадапамогу беларусаў і запалохаць людзей крымінальнай адказнасцю за салідарнасць з палітвязнямі”.
“Улады больш-менш хутка рэагуюць на розныя формы падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў — ад грашовых пераводаў да перадач і прадуктовай дапамогі, і робяць намаганні, каб у свядомасці людзей трывала замацавалася думка пра тое, што любая форма дапамогі небяспечная. І так, гэта сапраўды небяспечна, хоць часта нават з пункту гледжання рэакцыйных законаў сучаснай Беларусі і не з’яўляецца насамрэч падставай для крымінальнага пераследу. Таму нам усім варта шукаць менш відавочныя для ўладаў спосабы падтрымкі палітвязняў, пакідаць для ўладаў менш простых шляхоў выявіць і пакараць неабыякавых людзей”, — сказаў Сапелка.
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

