Ціханоўская запрошаная на Міжнародны форум па бяспецы ў Галіфаксе
10 ліпеня, Позірк. Узяць удзел у лістападаўскім Міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе (правінцыя Новая Шатландыя, Канада) запрасіла дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую канадскі міністр замежных спраў Мелані Жалі.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, Ціханоўская і Жалі сустрэліся ў Вашынгтоне, дзе праходзіць саміт НАТО (9–11 ліпеня). Сярод іншага яны абмеркавалі “падтрымку для беларускіх незалежных медыя з дапамогай новай праграмы, запушчанай Канадай пасля мінулага візіту” дэмлідара сёлета ў красавіку. Адзначаецца, што “праграма будзе працягнутая і пашыраная”.
Суразмоўцы таксама разгледзелі пытанне абмежавальных мер, “каб Канада ўводзіла індывідуальныя санкцыі супраць памагатых рэжыму” — тых, хто спрыяе вайне Расіі супраць Украіны, удзельнічае ў рэпрэсіях супраць беларусаў. Абмяркоўвалася тэма прыцягнення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці, становішча беларускіх палітвязняў.
У Вашынгтоне Ціханоўская таксама сустрэлася з сузаснавальніцай какуса “Свабодная Беларусь” у амерыканскім Сенаце Джын Шахін. Дэталі перамоў не прыводзяцца, вядома толькі, што сустрэча адбылася ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў ЗША на мерапрыемстве з удзелам новага брытанскага міністра абароны Джона Хілі. Шахін “актыўна выступае за вызваленне палітвязняў, у падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці”, адзначае прэс-служба дэмлідара.
Ціханоўская адправілася ў ЗША, каб узяць удзел у Публічным форуме НАТО на запрашэнне генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Енса Столтэнберга.
На некалькіх мерапрыемствах палітык мае намер распавесці “пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, гібрыдныя атакі рэжыму супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнне ядзернай зброі і магчымыя сцэнарыі развіцця падзей”.
“Святлана Ціханоўская таксама абмяркуе важную ролю Беларусі для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў святле расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яна выступіць перад шэрагам амерыканскіх і міжнародных СМІ [на тэму] барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі і больш шырокіх пытанняў рэгіянальнай бяспекі”, — паведамляе прэс-служба дэмлідара.
Візіт працягнецца да 12 ліпеня.
Дэмсілы Беларусі распачалі дыялог з кіраўніцтвам НАТО
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка