Абазнаным у дзяржтаямніцах асобам за “незаконны выезд” з Беларусі пагражае крымінальны пераслед

11 ліпеня, Позірк. Адказнасць за “незаконны выезд” з краіны “дасведчанага аб дзяржаўнай таямніцы” грамадзяніна, права якога пакідаць Беларусь “заведама абмежаванае”, прадугледжана абноўленым арт. 3752Крымінальнага кодэкса (парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў).
Пры адсутнасці прыкмет “здрады дзяржаве” і “наўмыснага разгалашэння дзяржтаямніцы” (арт. 356 і 373 адпаведна) дзеянні паводле абноўленага крымінальнага артыкула будуць карацца штрафам, арыштам, абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. Калі яны пацягнулі “цяжкія наступствы”, то абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
Новая рэдакцыя арт. 3752 КК утрымліваецца ў арт. 5 закона “Аб змене законаў па пытаннях прафілактыкі і безнагляднасці правапарушэнняў непаўналетніх”, апублікаванага 11 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Якое дачыненне пытанне дзяржтайны мае да сутнасці згаданага закона, не тлумачыцца.
Змены набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Летась у лістападзе ўрад прыняў пастанову, якой вызначаны парадак узгаднення выезду за межы Беларусі чыноўнікаў і асобных дзяржслужачых. Іх абавязалі падаваць заявы за 10 дзён да меркаванай паездкі, пазначыўшы краіну або краіны, якія плануецца наведаць або праехаць транзітам, мэту паездкі, адрасы знаходжання, кантакты.
“Рашэнне аб узгадненні выезду, адмове ў такім узгадненні ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі афармляецца рэзалюцыяй”, — гаварылася ў пастанове.

- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

