Два чалавекі загінулі мінулым днём з-за падзення дрэў — МНС
14 ліпеня, Позірк. Два чалавекі загінула і сем — у тым ліку чацвёра непаўналетніх — пацярпела 13 ліпеня ў выніку праходжання актыўнага навальнічнага фронту, які суправаджаўся парывамі ветру да 22 м/з, вынікае з сутачнай зводкі МНС.
У лясным масіве на беразе Вілейскага вадасховішча каля вёскі купкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці, на тэрыторыі кемпінга “Клёвае месца”, дрэвам, якое ўпала, смяротна траўмаваны грамадзянін 1989 года нараджэння, аператар ТАА”Тытунь-Інвест”.
У выніку падзення дрэва каля канала Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску па вул. Мірашнічэнкі, недалёка ад Цнянскага вадасховішча, загінула грамадзянка 1998 г.н., яе сяброўка 1999 г.н. шпіталізаваная.
З-за парыву ветру з адміністрацыйнага будынка ў г. Мінску па вул. Куйбышава, 45 (тэрыторыя завода “Гарызонт) ўпала шкло, аскепкамі якога траўмаваныя грамадзянка 1999 г.н. і яе брат 2007 г.н.
Галінкай дрэва ў лесапаркавай зоне каля Камсамольскага возера ў Мінску траўмаваны хлопчык 2015 г.н.
У Мінску па вул. Маласярэбранскай ад парыву ветру абрынулася частка цаглянай сцяны прыватнага жылога дома. Элементамі будаўнічых канструкцый траўмаваны грамадзянін 1990 г.н., які дэмантаваў сцяну, ён шпіталізаваны.
У выніку парыву ветру ва Уздзе Мінскай вобласці на пляцоўцы па бульвары Дзяржынскага на дзяўчынку 2021 г.н. перакуліўся надзіманы атракцыён “Горка надзіманая “Парадыз” з хлопчыкам 2018 г.н., які знаходзіўся на вышыні каля 6 метраў. Дзеці з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.
Ад непагадзі пацярпела 62 населеныя пункты ў 10 раёнах Брэсцкай (3) і Гродзенскай (7) абласцей. Пашкоджаны дахі 230 жылых дамоў у Брэсцкай (6) і Гродзенскай (224) абласцях, 3 аб’ектаў сацкультбыту ў Гродзенскай вобласці, 73 сельскагаспадарчых будынкаў у Брэсцкай (38) і Гродзенскай (35) абласцях і 38 гаспадарчых пабудоў у Брэсцкай (1) і Гродзенскай (37) абласцях.
Зафіксавана 372 выпадкі падзення дрэў у Брэсцкай (9), Віцебскай (8), Гродзенскай (207), Мінскай (78) абласцях і ў Мінску (70). Паваленымі дрэвамі пашкоджана 25 аўтамабіляў у Брэсцкай (2), Гродзенскай (5), Мінскай (1) абласцях і ў Мінску (17).
Паводле звестамк аб’яднання “Белэнерга”, на працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 900 населеных пунктаў (у Брэсцкай вобласці — 9, Віцебскай — 274, Гомельскай — 3, Гродзенскай — 232, Мінскай — 361, Магілёўскай — 21), 47 сельскагаспадарчых будынкаў і 2.897 трансфарматарных падстанцый. На 6 гадзін 14 ліпеня без электразабеспячэння заставаліся 104 населеныя пункты (у Віцебскай вобласці — 42, Гродзенскай — 33, Мінскай — 19, Магілёўскай — 10), 1 сельскагаспадарчы будынак і 234 трансфарматарныя падстанцыі.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка