За ноч электразабеспячэнне адноўлена ў 140 населеных пунктах Гомельскай вобласці, 293 застаюцца без святла — Мінэнерга

18 ліпеня, Позірк. Мінулай ноччу адноўлена электразабеспячэнне ў 140 населеных пунктах Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
У 293 населеных пунктах аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца.
“У ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў у цяперашні час задзейнічана 183 аварыйныя брыгады і 260 адзінак тэхнікі”, — удакладняе ведамства.
У раёны, якія застаюцца без святла, “працягваецца дастаўка з іншых рэгіёнаў перасоўных дызель-генератарных установак”, гаворыцца ў паведамленні.
“Работы па расчыстцы паваленых дрэў вядуцца днём і ў начны час. Робіцца ўсё магчымае, каб энергетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі участкаў электрасетак для іх аднаўлення”, — адзначылі ў Мінэнерга.
Праз наступствы ўраганнага ветру 15 ліпеня ў рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Увечары 16 ліпеня першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў адрапартаваў аб аднаўленні ў Мазыры водазабеспячэння. Яго словы абверглі жыхары горада.
17 ліпеня Міністэрства абароны паведаміла аб адпраўцы ў Гомельскую вобласць вайскоўцаў для ліквідацыі наступстваў непагадзі.
Паводле звестак МНС, ад непагадзі ў Беларусі загінула 6 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
У аздараўленчым лагеры ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ад падзення дрэва загінула дзіця, яшчэ некалькі пацярпела. У Магілёўскім раёне ўвечары 14 ліпеня 5-гадовая дзяўчынка памерла з-за траўмы, атрыманай у выніку падзення на яе дрэва.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
