Мінск і Берлін вядуць кансультацыі па сітуацыі з прыгавораным да смерці Крыгерам

20 ліпеня, Позірк. “Кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю з “асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва грамадзянінам Германіі”.
Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства не назваў мужчыну па імю, але з кантэксту зразумела, што гаворка пра Рыка Крыгера. У Беларусі ён прыгавораны да смерці, пра што Глаз таксама змаўчаў. Разам з тым неафіцыйны тэлеграм-канал дзяржоргана “Глас МИДа” ў паведамленні, якое адсылае да каментарыю, адзначыў матэрыял пракрамлёўскага медыя EADaily пра смяротны вырак Крыгеру.
“Гэты злачынец з’яўляецца грамадзянінам Германіі, і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку, — адзначыў Глаз. — У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ”.
“З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваныя. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін”, — заявіў прадстаўнік ведамства.
Раней палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман выказаў меркаванне, што “Крыгер ёсць казырнай картай Лукашэнкі, а Берлін вядзе закулісныя перамовы з Мінскам пра яго лёс”. Ён выказаў меркаванне, што мужчыну “ўзялі ў палон ва Украіне расіяне, а Беларусь яны традыцыйна выкарыстоўваюць для сваіх мэт”. “Цяпер гэта гульні з Захадам. Беларусь у гэтым выпадку патрэбная Крамлю ў якасці краіны са смяротным пакараннем — для ўзняцця ставак”, — мяркуе аналітык.
Фрыдман не выключыў, што Масква і Мінск могуць паспрабаваць абмяняць Крыгера на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Германіі да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хонгашвілі ў 2019 годзе ў Берліне.
19 ліпеня праваабарончы цэнтр “Вясна” пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны прыгавор 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Першым інфармацыю пра вырак са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеграм-канал “МатолькоПомоги”.
Нямецкага грамадзяніна вінавацілі паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
У той жа дзень МЗС ФРГ паведаміла “Позірку“, што яму вядома пра кейс Крыгера. “Знешнепалітычнае ведамства і амбасада ў Мінску аказваюць закранутай асобе консульскую дапамогу і актыўна абараняюць яго інтарэсы перад беларускімі органамі ўлады. Смяротнае пакаранне — жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія не прымае ні пры якіх абставінах. Мы актыўна выступаем па ўсім свеце за яе скасаванне і супраць прывядзення яе ў выкананне ў дачыненні да ўсіх, хто да яе прыгавораны”, — падкрэсліла ведамства.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка