Мінск 08:32

Усе асноўныя валюты патаннелі на першых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

22 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня.

Курс долара знізіўся да 3,1549 рубля (-0,0161, -0,51%), расійскага рубля — да 3,5835 за 100 (-0,0091, -0,25%), юаня — да 4,3679 за 10 (-0,0022, -0,05%), еўра — да 3,4447 рубля (-0,0073, -0,21%).

На мінулым працоўным тыдні (15—19 ліпеня) каціроўка долара знізілася на 0,85% (з 3,1981 да 3,171), юаня — на 0,48% (з 4,3912 да за 4,3701 за 10), еўра — на 0,85% (з 3,4815 да 3,452), курс расійскага рубля вырас на 1,41% (з 3,6438 да 3,5926 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36%, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (з 3,1775 да 3,1624).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: