У Кіеўскім нацыянальным універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы

24 ліпеня, Позірк. У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі адновяць вывучэнне беларускай мовы, паведаміў на брыфінгу 23 ліпеня рэктар ВНУ Уладзімір Бугроў.
“Беларуская мова не з’яўляецца толькі мовай самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Гэта мова беларускага народа, воінаў беларускіх фарміраванняў, якія ў складзе Узброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй радзімы”, — цытуе Бугрова агенцтва “Укрінформ”.
Паводле слоў рэктара, выкладанне беларускай мовы будзе арганізавана на кафедры славянскай філалогіі.
Кіеўскі нацыянальны універсітэт ім. Шаўчэнкі — адзін з найбуйнейшых ВНУ Украіны, нацыянальны цэнтр навукі і культуры, адзін з найстарэйшых універсітэтаў краіны. Заснаваны ў 1834 годзе.
Праз падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі ва Украіне ўлады гэтай краіны прынялі шэраг рашэнняў па скарачэнні прысутнасці беларускай культуры ў адукацыйнай і іншых сферах. Сярод іншага Міністэрства асветы выключыла са школьнай праграмы творы Васіля Быкава і Янкі Купалы.
Разам з тым ва ўкраінскіх гарадах называюць вуліцы імёнамі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў вайне супраць расійскай агрэсіі.
У Чарнігаве могуць з'явіцца вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



