Улады рыхтуюцца адкарэктаваць пастанову аб рэгуляванні цэн

24 ліпеня, Позірк. Карэкціроўку пастановы Савета міністраў № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэн” рыхтуе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), заявіў на прэс-канферэнцыі 24 ліпеня ў Мінску кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.
Сутнасць дакумента, паводле слоў міністра, “не мяняецца, захоўваюцца тыя ж падыходы”.
“Але мы ўводзім некаторыя навацыі, калі яны будуць ухваленыя, вядома, усімі ўдзельнікамі гэтага працэсу. Так, мы ўносім некаторыя навацыі, якія з улікам напрацаванай практыкі дадуць магчымасць яшчэ больш эфектыўна весці бізнес-працэсы”, — сказаў міністр.
6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”. Свае дакументы прынялі ўрад, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура. Тыя, хто падвысяць цэны без санкцыі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю або старшыні аблвыканкама (Мінгарвыканкама), будуць несці адказнасць аж да крымінальнай, заявіў на нарадзе Лукашэнка.
Пастановай урада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазней з яго былі выключаныя некаторыя групы тавараў, падкарэктаваныя правілы рэгулявання цэн.
29 снежня 2023 года была прынята чацвёртая рэдакцыя дакумента, згодна з якой без узгаднення з дзяржорганамі дазваляецца падвышэнне цэн не больш як на 0,3% штомесяц на кантраляваныя тавары (усяго 331 пазіцыя, 124 тычыцца харчавання, 207 — нехарчовых тавараў).
Сёлета 19 студзеня Багданаў паведамляў, што МАРГ “ажыццяўляе рэгуляторыку практычна 85% усіх цэн, якія маюцца на спажывецкім рынку”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка