Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на апошніх таргах тыдня
26 ліпеня, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 ліпеня.
Курс долара вырас да 3,1151 рубля (+0,0049, +0,14%), юаня — да 4,3082 за 10 (+0,0009, +0,02%), расійскага рубля — да 3,6071 за 100 (+0,0016, +0,04%).
Еўра патаннеў да 3,3577 (-0,0263, -0,73%).
На адыходзячым працоўным тыдні (22–26 ліпеня) каціроўка долара знізілася на 1,76% (з 3,171 да 3,1151), юаня — на 1,44% (з 4,3701 да 4,3082 за 10), еўра — на 2,73% (з 3,452 да 3,3577), курс расійскага рубля вырас на 0,4% (з 3,5926 да 3,6071 за 100).
На брыфінгу 22 ліпеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык заявіў, што да канца гэтага года маецца “прастора для ўмеранага паслаблення нацыянальнай валюты” — з улікам “залішняга попыту ў эканоміцы, а таксама сальда знешняга гандлю, якое боўтаецца каля нуля” (па выніках студзеня — траўня склала -502,5 млн долараў — у 2,5 разы больш, чым было годам раней).
Згодна з базавым прагнозам, сказаў эксперт, паслабленне беларускага рубля да кошыка замежных валют складзе каля 4% (чацвёрты квартал 2024-га да чацвёртага квартала 2023-га).
“Для рэалізацыі гэтага сцэнарыю неабходна, каб не прыляцелі нейкія моцныя шокі. Калі гэта ўсё ж такі адбудзецца, то ўсё будзе залежаць ад таго, якімі яны будуць. Тут мы можам убачыць як больш моцнае паслабленне нацвалюты, так і яе ўмацаванне”, — адзначыў эканаміст.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36%, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (з 3,1775 да 3,1624).
За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"
- ГрамадстваУ Мінску тры дні назіраецца рэкордная тэмператураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты
- Палітыка
Беларусы ў Грузіі арганізавалі пікет ля будынка ўрада ў сувязі з дэпартацыяй Андрэя Мялешкі
- Грамадства
Разам з журналістам Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку — БАЖ
- Палітыка
Вячорка: Ведаем пра сітуацыю з Мялешкам, але ў нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі
- Грамадства
У аўтамабільнай аварыі ў Ляхавіцкім раёне загінула два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны
- Грамадства, Палітыка
За 8 месяцаў мытнікі вынялі на мяжы каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі — ДМК
- Эканоміка
Долар і еўра падаражэлі на таргах БВФБ 16 верасня
- Палітыка
Латушка: Пазіцыі АПК і Літвы ў галоўных пытаннях палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі супадаюць
- Грамадства, Палітыка
Больш за 5 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень —Дзяржпагранкамітэт
- Эканоміка
У студзені — жніўні рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 12% да таго ж перыяду 2023 года
- Палітыка
Прэм'ер-міністр Славакіі віншаваў з юбілеем Лукашэнку, якога ЕС не лічыць законным прэзідэнтам
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка па факце прызнаў занепакоенасць сітуацыяй з транзітам грузаў праз Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская ў 25-ю гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага: Рэжым павінен адказаць за злачынствы
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах у Беларусі працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост прамысловай вытворчасці — Белстат
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Беларусы Вроцлава мабілізуюцца для аказання дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі
- Грамадства, Эканоміка
Рассельгаснагляд узяў пад узмоцнены кантроль прадукцыю пяці беларускіх прадпрыемстваў
- Грамадства
З красавіка ў Беларусі пацярпела не менш як 45 адзінак сельгастэхнікі
- Палітыка
Лукашэнка жадае, каб мітрапаліт Веніямін і надалей умацоўваў “духоўнае адзінства” беларусаў
- ПалітыкаЦіханоўская ўздыме перад ПА НАТО пытанне прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Да канца года ЕАБР чакае ў Беларусі інфляцыю "блізкай да цяперашніх значэнняў"