Суд у Маскве завочна арыштаваў байцоў ПКК Дзюрбейку і Думблаўскаса
29 ліпеня, Позірк. Басманны раённы суд Масквы 25 ліпеня завочна арыштаваў байцоў беларускага палка Кастуся Каліноўскага Яна Дзюрбейку і Аляксандра Думблаўскаса, якія трапілі ў палон ва Украіне, паведамляе “Медыязона. Беларусь” са спасылкай на свае крыніцы.
Абаіх абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце ці ваенных дзеяннях).
Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску (да вайны горад у Луганскай вобласці Украіны) 26 чэрвеня 2022 года.
11 ліпеня 2023 года прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык паведаміў журналістам у Вільнюсе: “Паводле інфармацыі, якую я маю, яны (Дзюрбейка і Сяргей Дзегцеў, які трапіў у палон пасля таго ж бою, — “Позірк”.) жывыя. Я неаднаразова размаўляў з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў, якія займаюцца вяртаннем палонных. Вельмі далікатная тэма. Людзі нічога канкрэтнага не гавораць. Кажуць:”Так, мы памятаем, так, мы ведаем, мы працуем па сваіх алгарытмах”. Увогуле і ўсё”.
Думблаўскас у 2021 годзе быў эвакуіраваны з Беларусі пасля 11 месяцаў знаходжання ў СІЗА. Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне ён далучыўся да ПКК.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК узбуджана крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства