У Беларусі і Марока няма перашкод для “плённага пашырэння” стасункаў, лічыць Лукашэнка

30 ліпеня, Позірк. У Беларусі і Марока няма “ніякіх перашкод для далейшага плённага пашырэння” стасункаў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 30 ліпеня караля гэтай краіны Махамеда VI з Днём Трона.
Згодна з тэкстам паслання, апублікаванага прэс-службай віншавальніка, Мінск гатовы разам з Рабатам актыўна шукаць “перспектыўныя праекты супрацы ў сферах гандлю, прамысловай кааперацыі, харчовай бяспекі”.
“Каралеўства Марока здаўна вядомае сваімі багатымі культурнымі традыцыямі. Сёння ваша краіна дэманструе значныя дасягненні ў развіцці эканомікі, падвышэнні дабрабыту насельніцтва, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на міжнароднай арэне”, — звярнуўся Лукашэнка да манарха ў віншаванні.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Марока ўсталяваныя 8 траўня 1992 года. У краін няма амбасад на тэрыторыі адна адной. Інтарэсы Мінска ў гэтай паўночнаафрыканскай дзяржавы прадстаўляе ганаровы консул.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, 27 сакавіка былы кіраўнік беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Расіі Дзмітрый Круты (цяпер кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта) і амбасадар Марока ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Лотфі Бушаара “разгледзелі пытанні двухбаковай супрацы, у тым ліку абмеркавалі магчымыя крокі па развіцці палітычнага дыялогу, а таксама ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы”.
Круты “канстатаваў назіральны рост тавараабароту, адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі кантактаў па лініі бізнес-супольнасцей дзвюх краін”, Бушаара ў сваю чаргу пацвердзіў “важнасць гандлю”, выказаў гатоўнасць развіваць стасункі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці ды інш.
Паводле звестак Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый пра сусветны знешні гандаль, тавараабарот паміж Беларуссю і Марока ў 2022 годзе складаў 82,2 млн долараў (беларускі экспарт — 60,8 млн, мараканскія пастаўкі — 21,4 млн). Актуальных даных у адкрытым доступе няма.

- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні ў Брэсцкай вобласці былі лепшыя паказчыкі ў сальда знешняга гандлю тавараміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+