У Мінскай і Гродзенскай абласцях адпрацоўваюць барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі
7 жніўня, Позірк. “Пытанні барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі (ДРГ) праціўніка і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі (НУФ)” адпрацоўваюцца з 7 па 8 жніўня падчас камандна-штабных вучэнняў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання (ПЗАК), паведаміла Мінабароны.
У якасці мэты вучэнняў заяўлена “ўдасканаленне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органа ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей аператыўнага аб’яднання ў забеспячэнні бесперапыннага кіравання падпарадкаванымі сіламі і сродкамі падчас вядзення баявых дзеянняў”. Яно пройдзе на палігонах і ўчастках мясцовасці на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Апроч барацьбы з ДРГ і НУФ будуць адпрацаваны “пытанні забеспячэння ўстойлівасці сістэмы кіравання войскамі, а таксама павышэнне жывучасці пунктаў кіравання; планавання і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў для вядзення разведкі, цэлеўказання, а таксама комплексаў узбраення з авіяцыйнымі баражуючымі боепрыпасамі; удасканалення сістэмы агнявога паражэння праціўніка ракетнымі войскамі і артылерыяй”.
У ваенным ведамстве асобна адзначылі, што “колькасць удзельнікаў вучэння, а таксама колькасць асноўных сістэм узбраення не перавышае параметры, вызначаныя Венскім дакументам 2011 года, якія падлягаюць апавяшчэнню”.
Кіруе манеўрамі камандуючы войскамі ПЗАК генерал-маёр Аляксандр Бас, які быў прызначаны на пасаду 17 ліпеня.
29–30 ліпеня праводзіліся тактыка-спецыяльныя вучэнні разведчыкаў Заходняга аператыўнага камандавання “з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі” Узброеных сіл РФ ва Украіне.
Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя (СВА)” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якая вядзе РФ супраць Украіны пры падтрымцы афіцыйнага Мінска з 24 лютага 2022 года.
З 2023 года “досвед СВА” рэгулярна фігуруе ў рэлізах сілавых ведамстваў аб правядзенні ў Беларусі розных вучэнняў.
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўніца АПК: Павышэнне пенсій — спроба Лукашэнкі захаваць вернасць сваёй галоўнай электаральнай групыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці ў 2024 годзе знізілася вытворчасць сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Давосе прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі разам з камандуючым Аб'яднанымі сіламі НАТО ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ КНДР абверглі заяву Лукашэнкі аб прапанове правесці сустрэчу на вышэйшым узроўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 20 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+