Лукашэнка хоча “надаць новы імпульс” будаўніцтву жылля ў вёсцы
19 жніўня, Позірк. У “справаздачах аналітыкаў” адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца “адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня на нарадзе з урадам.
“Мы вельмі шмат казалі апошнім часам пра карэкціроўку нашай жыллёвай палітыкі. Мы казалі пра тое, што прыярытэтам у нас было і застаецца забеспячэнне жыллём шматдзетных сем’яў, вайскоўцаў і гэтак далей”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Нагадаўшы аб сваім даручэнні “комплексна падысці да паляпшэння заканадаўства” ў галіне жыллёвага будаўніцтва, ён канстатаваў, што “статыстыка па ўводу жылля другі год запар адмоўная”.
Паводле яго слоў, у справаздачах аналітыкаў адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца “адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё”.
“Сёння трэба надаць новы імпульс жыллёваму будаўніцтву ў вёсцы, у тым ліку індывідуальных дамоў, будаўніцтву прадпрыемствамі арэнднага жылля для сваіх работнікаў”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, урад прапанаваў “цэлы комплекс навацый: ад спрашчэння падключэння да інжынернай інфраструктуры індывідуальных дамоў да пашырэння фінансавай падтрымкі маладым сем’ям (да 31 года)”, аднак, “агульнай згоды па дакументах не дасягнута”: “Не зразумела, для чаго абавязваць забудоўшчыка прымяняць праектную дакументацыю пры ўзвядзенні індывідуальных дамоў у вёсцы, калі ад гэтага адмовіліся яшчэ год таму”.
На нарадзе ён закрануў і ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры. У прыватнасці, ідэю неназванага інвестара, які звярнуўся, аб стварэнні адзінага нацыянальнага аператара транспартных сістэм (платныя дарогі, парковачную сістэму, вагагабарытны кантроль, сістэму фотафіксацыі парушэнняў).
Новая сістэма, паводле яго слоў, павінна працаваць у “выключна ў дзяржаўных інтарэсах”, а таксама каб прыносіла фінансавую выгаду.
“Напрыклад усім вядома, што ў плане парковак у нас поўны хаос, асабліва ў сталіцы. У самым населеным нашым горадзе нямала аматараў заштурхаць сваю машыну куды заўгодна. Нават пры наяўнасці платных зон, размешчаных па ўсім цэнтры, ёсць такія грамадзяне, якія аўтамабіль тамака паставяць, але не заплацяць, г.зн. плацежнай дысцыпліны няма. І прапаноў па яе ўстанаўленні таксама няма”, – адзначыў Лукашэнка.
Падобная сітуацыя, лічыць ён, і з захаваннем вагавых абмежаванняў на дарогах. Кантралёры штогод выяўляюць “дзясяткі тысяч парушэнняў”: “Гэта захаванасць нашых дарог, якія цяжкавагавы транспарт папросту разбурае”.
Кажучы пра дзейнасць рамеснікаў, Лукашэнка зазначыў, што “па прапанове ўрада з 1 кастрычніка гэтага года можна стаць рамеснікам выключна па ўсталяваным пераліку відаў дзейнасці. Гэты пералік павінен быць найбліжэйшым часам вызначаны”.
У першым паўгоддзі 2024 года ў сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 586,7 тыс. кв. м жылля, чым за аналагічны перыяд 2023-га (-1%; 592,9 тыс.). Для шматдзетных пабудавана 212,3 тыс. кв. м (-35%; 326,4 тыс.).
Аб неабходнасці змяніць падыход да забеспячэння грамадзян жыллём заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 19 сакавіка на нарадзе па пытанні жыллёвага будаўніцтва.
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка