Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку выраслі на 2,8%

3 лістапада, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада склалі 8 млрд 147,1 млн долараў у эквіваленце, за кастрычнік яны выраслі на 222,1 млн, або на 2,8%, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.
У структуры ЗВР у тым ліку манетарнае золата складае 3 млрд 456 млн долараў, спецыяльныя правы запазычання 1 млрд 359 млн, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце 3 млрд 331 млн.
На 1 студзеня ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968, 2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн.
На канец гэтага года ЗВР павінны скласці не менш за 6 млрд долараў. Такі паказчык замацаваны ва ўказе № 412 ад 28 лістапада 2022 года “Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2023 год”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



