Падпісаны закон аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу паміж Беларуссю і РФ
2 кастрычніка, Позірк. Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку прызнання электроннага подпісу падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе 2 кастрычніка яго прэс-служба.
Дагавор прадугледжвае “ўзаемнае прызнанне бакамі электроннага лічбавага подпісу ў электронных дакументах”.
Як падкрэслівае прэс-служба, да сферы прымянення пагаднення не будуць адносіцца выпадкі, калі абодва ўдзельнікі ўзаемадзеяння з’яўляюцца дзяржаўнымі органамі і суб’ектамі банкаўскіх і плацежных праваадносін.
Праект пагаднення быў прыняты расійскім урадам у студзені, ухвалены ў якасці асновы для правядзення перамоваў Лукашэнкі ў лютым.
Законапраект ратыфікаваны абедзвюма палатамі Нацыянальнага збору 17 верасня.
Стужка навін
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



