У Беларусі заблакаваны сайт інтэрнэт-кнігарні “Кнігаўка”

18 кастрычніка, Позірк. Пра блакіроўку ў Беларусі паведаміла інтэрнэт-кнігарня “Кнігаўка”.
Кнігарня знаходзіцца ў Варшаве. Яе адкрыў выдавец Андрэй Янушкевіч, які быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.
У студзені 2023 года выдавецтва “Янушкевіч” у судовым парадку было пазбаўленае ліцэнзіі ў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года арэндадаўца запатрабаваў ад выдавецтва вызваліць офіс. 16 траўня таго ж года, у дзень адкрыцця, адбыўся вобшук у мінскай краме выдавецтва — “Кнігаўка”. Янушкевіча і супрацоўніцу крамы – літаратуразнаўцу і блогера Насту Карнацкую — затрымалі і некалькі разоў запар арыштоўвалі (усяго на 28 і 23 дні адпаведна). Янушкевіч пасля гэтага пакінуў краіну і аднавіў працу ў Польшчы.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года многія беларускія незалежныя выдаўцы зазналі ганенні і рэпрэсіі.
У красавіку і траўні 2022 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць выдавецтваў “Мэдысонт”, “Галіяфы”, “Лімарыус” і “Кнігазбор”.
Эканамічны суд Мінска на падставе пазову Міністэрства інфармацыі сёлета 10 траўня ліквідаваў выдавецкі дом Змітра Коласа.
Гл. таксама інтэрв’ю Андрэя Янушкевіча “Позірку”:
- Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 



