Абвешчаны адбор беларусаў для стажыровак у Савеце Еўропы

23 кастрычніка, Позірк. Кантактная група Савета Еўропы (СЕ) па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю абвясціла аб адборы кандыдатаў з ліку беларускіх грамадзян для прафесійных стажыровак у СЕ.
Каб удзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць спецыяльную гугл-форму.
Усяго стажыровак чатыры, працягласць кожнай — шэсць месяцаў.
Мяркуецца, што беларусы будуць стажыравацца ў розных структурах СЕ ў Страсбургу (Францыя): у генеральным дырэктараце па правах чалавека і вяршэнстве закона (DGI); генеральным дырэктараце дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII); сакратарыяце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ); сакратарыяце Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў.
Сярод патрабаванняў да кандыдатаў — вышэйшая адукацыя, пераважна ў галіне права, паліталогіі, сацыяльных навук, журналістыкі, адукацыі, моладзевай працы, міжнародных адносін або іншых сумежных галінах, а таксама добрае валоданне адной з афіцыйных моў Савета Еўропы (англійскай або французскай).
Рашэнне аб стварэнні кантактнай групы СЕ па Беларусі было прынятае ў верасні 2022 года. Першае пасяджэнне адбылося ў лістападзе таго ж года. З беларускага боку ў групу ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Ад Савета Еўропы ў групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх палітычных структур, у тым ліку ПАСЕ і Офісу камісара па правах чалавека.
У кастрычніку мінулага года Савет Еўропы прадаставіў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.
Праект новага двухгадовага плана работы групы быў падрыхтаваны ў снежні мінулага года.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заклікала мясцовыя ўлады Еўропы надаваць больш увагі Беларусі, выступаючы 27 сакавіка на Кангрэсе рэгіянальных і мясцовых уладаў у Страсбургу. Яна адзначыла, што трэба “ўключаць беларусаў у працу Савета Еўропы і Кангрэса мясцовых уладаў”.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай працягвае чакаць ад літоўскага боку прапановы аб новай сістэме бяспекі — КучынскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка