МЗС Латвіі мае інфармацыю пра 26 арыштаваных у Беларусі суайчыннікаў
28 кастрычніка, Позірк. Інфармацыю пра 26 арыштаваных у Беларусі суайчыннікаў мае Міністэрства замежных спраў Латвіі, паведамляе партал навін Delfi са спасылкай на прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства Дыяну Эглітэ.
Пры гэтым не ўдакладняецца, за які перыяд затрыманыя гэтыя людзі.
Паводле слоў Эглітэ, прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае затрыманым неабходную і магчымую консульскую падтрымку, але дапамога “ўскладненая адсутнасцю вяршэнства закона” ў Беларусі, а таксама мінімізацыяй супрацы з Мінскам “у сферы правасуддзя і іншых галінах” пасля ўварвання Расіі ва Украіну, якое падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
У Беларусі, таксама адзначыла прадстаўніца МЗС, не выконваецца прынцып незалежнасці судовых органаў, што “значна падвышае рызыку ўзнікнення фіктыўных спраў супраць грамадзян ЕС”. У сувязі з гэтым і іншымі рызыкамі бяспекі знешнепалітычнае ведамства “настойліва рэкамендуе” грамадзянам Латвіі не ездзіць у Беларусь.
Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) 18 верасня паведаміў, што ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфетаміну затрыманы 23-гадовы грамадзянін Латвіі. У дачыненні да мужчыны распачатая справа паводле ч. 2 арт. 3281Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
ДМК сцвярджаў, што МЗС Латвіі і сваякі мужчыны былі “аператыўна апавешчаныя” пра яго затрыманне. “Нягледзячы на гэта, латвійскі бок чыніць правакацыі, абвяшчаючы праз СМІ пра знікненне гэтага чалавека ў Беларусі праз неправамерныя дзеянні беларускіх спецслужбаў”, — заявіў мытны камітэт.
Пра знікненне ў Беларусі грамадзяніна Латвіі Эмілса Асарса стала вядома 11 верасня. У Беларусь ён прыехаў на аўтамабілі. Сцвярджалася, што 12 верасня сваякам мужчыны паведамілі праз тэлефон, што ён затрыманы. Больш на кантакт з імі ніхто з Беларусі не выходзіў.
У СМІ выказвалася меркаванне, што Асарс мог быць затрыманы за бел-чырвона-белы элемент на куртцы.
18 верасня стала вядома, што консульства Латвіі ў Віцебску звярнулася да беларускіх уладаў наконт знікнення свайго грамадзяніна.
Прэс-сакратар МЗС Эглітэ тады адзначыла, што “праз праблемы з датрыманнем правоў [чалавека] у Беларусі і Расіі магчымасці Латвіі надаваць дапамогу сваім грамадзянам у гэтых краінах вельмі абмежаваныя, а абмен інфармацыяй адбываецца вельмі марудна”. У выніку “супраца Латвіі з Беларуссю ў галіне юстыцыі зведзеная да мінімуму”.
Паводле яе слоў, “нягледзячы на тое, што Латвія неаднаразова заклікала сваіх грамадзян пазбягаць паездак у Беларусь праз рызыкі, латвійскія грамадзяне працягваюць уязджаць у гэтую краіну”.
Паводле актуальнай на той момант інфармацыі ведамства, у 2022 годзе ў Беларусі было затрымана 13 грамадзян Латвіі, 2023-м — 15, 2024-м — 11.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў у Беларусі за апошнія гады стала сама меней 59 замежных грамадзян, 30 з іх зараз знаходзяцца ў няволі і прызнаныя палітвязнямі.
Пад крымінальны пераслед палітычнага характару траплялі грамадзяне Германіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Швейцарыі і Швецыі.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка