Лукашэнка разлічвае на асабістую падтрымку султана Амана ў развіцці эканамічных стасункаў
18 лістапада, Позірк. Беларусь і Аман “у рамках больш чым 30-гадовага сяброўства ўпэўнена рухаюцца наперад, паглыбляюць узаемадзеянне ва ўсіх сферах”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 18 лістапада аманскага султана Хайсама бен Тарэка аль Саіда і жыхароў яго краіны з Нацыянальным днём.
Лукашэнка, як вынікае з апублікаванага яго прэс-службай віншавальнага паслання, разлічвае на асабістую падтрымку султана “ў рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей па пашырэнні тавараабароту, прамысловага партнёрства з акцэнтам на сумесныя вытворчасці, распрацоўцы транспартна-лагістычных маршрутаў і інвестыцыйных праектаў, нарошчванні супрацы ў галіне інфармацыйных тэхналогій і гуманітарных сферах”.
“Буду вельмі рады сустрэцца з вамі для абмеркавання перспектыў развіцця нашых стасункаў”, — адзначыў ён.
14 кастрычніка прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Маскаце з віцэ-прэм’ерам па справах Савета міністраў Амана Саідам Фахадам бен Махмудам аль-Саідам выказаў спадзеў на “ўзмацненне гандлёва-эканамічных сувязяў” паміж краінамі.
Кіраўнік урада на сустрэчы падкрэсліў, што больш за 30 гадоў таму Беларусь стала незалежнай краінай і “на працягу ўсяго гэтага часу Аман з’яўляецца надзейным сябрам і партнёрам”.
“Беларусь і Аман знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе адбываюцца досыць складаныя працэсы. Аман грае важную ролю ў гарантаванні рэгіянальнай бяспекі, выступае з міратворчымі місіямі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Беларусь, са свайго боку, таксама выступае за больш хуткае вырашэнне ўсіх канфліктаў выключна мірным шляхам”, — сказаў Галоўчанка.
Чыноўнік заявіў пра “вельмі вялікую” адкрытасць і гатоўнасць да развіцця двухбаковых стасункаў” ва ўсіх сферах — палітычнай, міжпарламенцкай, гандлёва-эканамічнай”.
Паводле яго слоў, у стратэгіях развіцця Беларусі і Амана маюцца сферы, у якіх дзве краіны могуць “выдатна дапаўняць” адна адну. Для Амана, сцвярджае прэм’ер, прыярытэтамі з’яўляюцца “прамысловае развіццё, развіццё ўласнай апрацоўчай прамысловасці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, перапрацоўка прадуктаў харчавання”. “Усё гэта Беларусь можа прапанаваць нашым аманскім сябрам з улікам таго няпростага шляху, які мы прайшлі”, — сказаў Галоўчанка.
“Са свайго боку, нам трэба тое, што ўжо выдатна развіта ў Амана: гэта лагістыка, рээкспарт тавараў, функцыянаванне свабодных эканамічных зон, развіццё нафтаперапрацоўкі і хімічнай прамысловасці. Таму поле для сумеснай дзейнасці проста велізарнае”, — дадаў прэм’ер.
Падчас візіту быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, уключаючы мемарандумы аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і ўпраўленнем рынку капіталу Амана, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана, а таксама паміж МАРГ Беларусі і ўпраўленнем па абароне правоў спажыўцоў Амана.
З султанам Амана, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і ўрада, Галоўчанка, мяркуючы па паведамленнях прэс-службы ўрада Беларусі, падчас візіту не сустракаўся.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не выкладзена.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа адзін дзень Мінгарсуд разгледзіць пяць пазоваў аб ліквідацыі спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУлады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бяспекі ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка