Дагавор аб гарантыях бяспекі дазваляе ствараць у Беларусі вайсковыя базы РФ — BelPol
7 снежня, Позірк. Падпісаны 6 снежня ў Мінску дагавор аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы дае магчымасць адпраўляць беларусаў на вайну ва Украіну і ствараць у Беларусі расійскія вайсковыя базы, заяўляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
Структура сцвярджае, што яна здолела атрымаць тэкст гэтага дакумента, але не публікуе яго цалкам, каб абараніць крыніцу.
Згодна з дакументам, як заяўляецца, бакі дагавора павінны “неадкладна надаць адзін аднаму вайсковую, вайскова-тэхнічную і іншую дапамогу і выкарыстаць <…> усе сілы і сродкі” ў выпадку “пагрозы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, канстытуцыйнаму ладу” Расіі і Беларусі “з боку трэціх дзяржаў, іх аб’яднанняў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп”.
“Такім чынам, з улікам вядзення баявых дзеянняў паміж РФ і Украінай створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на гэтую вайну “для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і знешніх межаў Саюзнай дзяржавы”, — лічыць BelPol. — У сваю чаргу, РФ зможа ўводзіць свае войскі ў Беларусь для абароны лукашэнкаўскага “канстытуцыйнага ладу” ад “экстрэмісцкіх арганізацый і груп” (г.зн. ад праціўнікаў незаконнага рэжыму)”.
Акрамя таго, як сцвярджае арганізацыя, дагавор дазваляе Расіі ствараць на беларускай тэрыторыі “дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты” — “для адбіцця знешняй агрэсіі”.
BelPol, які раней усумніўся ў наяўнасці расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, дапусціў што неўзабаве яна можа з’явіцца. У згаданым дагаворы, паводле інфармацыі гэтай структуры, зброя масавага паражэння называецца “ядзернай зброяй Расійскай Федэрацыі”.
“Таму ніякай “беларускай ядзернай зброі” і “Беларусі — ядзернай дзяржавы” няма і быць не можа, — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі. — Умовы прымянення расійскай ЯЗ апісаныя каротка і адпавядаюць палажэнням ядзернай дактрыны РФ. У дакуменце маецца фраза, што “выкарыстанне для абароны РБ размешчанай на яе тэрыторыі ядзернай зброі РФ прымаецца ў парадку, вызначаным гэтымі краінамі”. Аднак гэта не больш чым жэст ветлівасці ў бок мінскага “партнёра”. Бо ў нядаўна абноўленай ядзернай дактрыне РФ дакладна і адназначна пазначана, што рашэнне аб прымяненні расійскай ядзернай зброі прымаецца толькі прэзідэнтам Расіі”.
Дакумент, як адзначае BelPol, “стварае “законную” аснову для размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі” — не толькі тактычнай, “таму не выключана, што ў хуткім часе расійская ТЯЗ сапраўды будзе размешчаная ў Беларусі, але на расійскім вайсковым аб’екце”.
Сцвярджаецца, што дагавор заключаны на 10 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем дзеяння на аналагічны тэрмін.
Арганізацыя былых сілавікоў заяўляе, што механізм рэалізацыі палажэнняў дагавора “быў запушчаны яшчэ да падпісання”. Са спасылкай на наяўныя дакументальныя доказы, структура сцвярджае, што ў 2025 годзе на тэрыторыі вайсковай часці 42707 (1405-я артылерыйская база боепрыпасаў) у вёсцы Вялікая Гарожа (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці) “будзе пабудаваны расійскі вайсковы аб’ект, які ўключае збудаваны асабовага складу і аўтатранспартнай тэхнікі”. “Датычнасць гэтага аб’екта да магчымага размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі пакуль не пацверджаная, інфармацыя правяраецца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, як сцвярджаецца, сёлета ў лістападзе дэлегацыі Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў непублічна наведвалі Бранскую вобласць РФ, каб вывучыць парадак “збудавання прыгранічных умацаваных раёнаў і абарончых пазіцый”.
Латушка пра вайсковую супрацу Масквы і Мінска: Яны рыхтуюць глебу для наступнай агрэсіі
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+